Чэрвень
22
Дэкаратыўна-прыкладное мастацства Астравеччыны
Прадмова
Адзін з найбольш важных і значных раздзелаў традыцыйнай мастацкай культуры Беларусі – народныя мастацкія промыслы і рамёствы. Адны ўжо сталі здабыткамі гісторыі, другія актыўна развіваюцца і сёння. Нацыянальная адметнасць, мастацкая дасканаласць і прыгажосць вырабаў выклікаюць цікавасць і ў наш інфармацыйны час.
Астравецкі край вельмі багаты на таленты. Ёсць сярод іх мастакі і разбяры па дрэве, майстры мастацкай вышыўкі і саломапляцення, ткачыхі і бондары. Працягваючы неўміручыя традыцыі жыватворнага народнага майстэрства, умельцы ствараюць арыгінальныя самабытныя рэчы.
Пазнаёміцца з мясцовымі майстрамі і іх вырабамі можна ў раздзеле “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Астравеччыны”.
Міжыгурская Людміла Баляславаўна