Чэрвень 24

Чытальная зала пад адкрытым небам

23 чэрвеня ў гарадскім скверы на вуліцы Ленінскай горада Астравец у рамках ЛітФэсту пачала працаваць  “Чытальная зала пад адкрытым небам” для таго, каб максімальна наблізіць бібліятэку да чытача, стварыць больш спрыяльныя магчымасці і ўмовы для сямейнага чытання і адпачынку разам.

Тут разгарнулася сапраўднае свята. Чытальная зала на свежым паветры стала своеасаблівым месцам сустрэчы, дзе можна пачытаць кнігу або пагартаць часопіс, пагуляць на дзіцячай пляцоўцы, памаляваць. Бібліятэкары падрыхтавалі насычаную праграму: літаратурныя чытанні, конкурсы, віктарыны і гульні, літаратурныя падарожжы, прэзентацыі новых кніг і іншае. А галоўнае – можна было правесці вольны час на свежым паветры ў кампаніі з цікавай кнігай, пазнавальнай перыёдыкай і сябрамі.

Кожную сераду на працягу лета з 10 да 13.00 чакаем вас у скверы на сонечных сустрэчах з кнігай.




Апублікавана 24.06.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий