Чэрвень
28
Я на пенсии сижу, время зря не провожу
Сталы ўзрост не прычына сумаваць. У гэтым упэўнены чытачы сельскай бібліятэкі аграгарадка Міхалішкі. Там прайшло адмысловае мерапрыемства “Я на пенсии сижу, время зря не провожу”, прысвечанае інтарэсам пажылых людзей.
Бібліятэчная гадзіна пачалася з гутаркі. Найбольшую цікавасць у чытачоў выклікалі пытанні вырошчвання садавіны, агародніны і кветак. Удзельніцы мерапрыемства падзяліліся сакрэтамі добрага ўраджаю. Добрай апорай сталі часопісы і газеты па вырошчванні розных культур. Пасля пагутарылі аб прыгатаванні розных страў. Тут таксама дапамагла адмысловая падборка часопісаў. Чытачы бібліятэкі застаюцца цікаўнымі і актыўнымі нават на пенсіі, а мерапрыемства такога кшталту дапамагаюць дзяліцца вопытам і не сумаваць.