Душой прамоўленае слова
5 красавіка адзначае 75-годдзе Мар’ян Мікалаевіч Дукса, беларускі пісьменнік. Паэзія М. Дуксы вызначаецца высокай духоўнасцю, абвостраным адчуваннем часу. Фармальныя пошукі для паэта ніколі не з’яўляліся галоўнымі, на першым плане ў яго заўсёды стаіць думка, ідэя. Лірычны герой паэзіі – гэта чалавек высокіх маральна-этычных якасцей, неабыякавы да лёсу сучаснікаў і Радзімы. Спасціжэнне Бога, пошукі адказаў на складаныя духоўныя пытанні надаюць яго паэзіі светласці, узрушанасці і ўзнёсласці.
Да юбілею Мар’яна Дуксы бібліятэкары Астравецкай раённай бібліятэкі падрыхтавалі гадзіну памяці “Душой прамоўленае слова”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні сярэдняй школы №1 г. Астраўца, якія зачытвалі вершы аўтара, удзельнічалі ў апытанні, самы актыўны нават атрымаў невялікі прэзэнт ад бібліятэкі.