Конкурсы
Абласны конкурс краязнаўчых бібліятэчных праектаў «Аб мінулым — для будучыні»
Абласны конкурс самаробнай лялькі «Вернісаж літаратурных герояў»
Далучаемся да арганізатараў конкурсу і запрашаем адлюстраваць свае любімыя казкі Х.К.Андэрсена ў малюнках, жывапісу, калажах ці выразанках. Падрабязней пра ўмовы конкурсу
тут: https://www.dki.lv/%d0%ba%d0%be%d0%bd%d0%ba%d1%83%d1%80%d1%81/
____________________________________________________________________________________________________
Дадатак 2
да Інструкцыі аб парадку
арганізацыі і правядзення
ІІІ фестывалю кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”
УМОВЫ
правядзення абласнога конкурсу макетаў “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”
- Дадзеныя ўмовы вызначаюць парадак арганізацыі і правядзення абласнога конкурсу макетаў “Архітэктурныя помнікі малой радзімы” (далей – Конкурс).
- Арганізатарамі Конкурсу з’яўляюцца ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.
- Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі архітэктурнай спадчыны; далучэння насельніцтва Гродзенскай вобласці да культуры і гісторыі роднага краю; развіцця і фарміравання эстэтычнага густу.
- Задачамі Конкурсу з’яўляюцца: актывізацыя ініцыятывы і творчасці да вывучэння архітэктурных помнікаў малой радзімы; папулярызацыя гістарычнай спадчыны сярод насельніцтва Гродзеншчыны.
- Конкурс разлічаны на тэрмін з 15 сакавіка да 31 жніўня 2019 года.
- Удзельнікам Конкурсу можа быць любы жыхар Гродзенскай вобласці ці аўтарскі калектыў.
- Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
- “Гонар зямлі прынёманскай”;
- “Мая малая радзіма”;
- “Страчаная спадчына Гродзеншчыны”.
- Асноўныя крытэрыі ацэнкі творчых прац: высокі эстэтычны ўзровень выканання макета, дакладнасць віда архітэктурнага помніка, складанасць работы, акуратнасць і якасць майстэрства, адпаведнасць вызначанай намінацыі і патрабаванням да конкурснай работы.
- Творчыя работы прымаюцца па адрасе: 230023 г. Гродна, вул. Замкавая, 20, ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” (з паметкай “На конкурс”) да 31 жніўня 2019 года.
- Працы, якія не адпавядаюць патрабаванням да конкурсных работ ці якія паступілі пазней названай даты, разглядацца не будуць.
- Работы, прадстаўленыя на Конкурс, не вяртаюцца аўтарам і папоўняць фонд выставачных экспанатаў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”; будуць дэманстравацца на выставах, адкрытых праглядах літаратуры падчас правядзення мерапрыемстваў у абласной бібліятэцы і публічных бібліятэках Гродзеншчыны.
- Патрабаванні да конкурсных работ:
Для стварэння традыцыйнага макета могуць быць выкарыстаны розныя тэхналогіі, вільгацятрывалыя матэрыялы, фабрычныя нарыхтоўкі і іншыя тэхнічныя прыстасаванні.
Памер макета павінен не перавышаць 1,5 м. у даўжыню і 1 м. у шырыню і адпавядаць прапорцыям адносна архітэктурнага помніка.
- Удзельнікі Конкурсу прадстаўляюць не больш за адну працу ў кожнай намінацыі.
- Усе экспанаты павінны быць забяспечаны:
- замацаванымі этыкеткамі і надпісам з надрукаванай інфармацыяй (шрыфт друку “Times New Roman” 14 pt, чорным колерам на белай паперы; памер этыкеткі: 15 см. X 10 см.):
- намінацыя;
- назва архітэктурнага помніка і яго месцазнаходжанне;
- выкарыстаная тэхніка і матэрыял;
- прозвішча, імя і імя па бацьку ўдзельніка Конкурсу цалкам (ці аўтарскага калектыва);
- месца жыхарства.
- надрукаванай фактаграфічнай інфармацыяй пра гістарычны помнік (шрыфт друку “Times New Roman” 15 pt, чорным колерам на белай паперы; фармат А-4).
- Творчыя працы суправадждаюцца заяўкай на ўдзел у Конкурсе (Дадатак № 3).
- Работы, прадстаўленыя на Конкурс, павінны быць цалкам падрыхтаваны для дэманстрацыі: быць устойлівымі і ўпакаваны ў скрынку.
- Вынікі Конкурсу падводзяцца да 5 верасня 2019 года на пасяджэнні журы і афармляюцца пратаколам.
- Выпіска з пратакола размяшчаецца на сайце ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” (by).
- Па выніках Конкурсу журы вызначае ўладальніка Гран-пры, а таксама пераможцаў – І, ІІ, ІІІ месцы па трох намінацыях.
- Журы пакідае за сабой права не прысуджаць Гран-пры ці іншыя ўзнагароды: пры адсутнасці ўдзельнікаў; калі творчыя працы не ў поўнай меры адпавядаюць патрабаванням да конкурсных работ.
- Пераможцы Конкурсу ў кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі ў рамках і прызамі.
- Узнагароджванне пераможцаў і прэзентацыя калекцыі макетаў адбудзецца падчас правядзення ІІІ фестывалю кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі” (верасень 2019 года).
- Фотаздымкі работ удзельнікаў Конкурсу будуць размешчаны на сайтах упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” (by).
Дадатак 3
да Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення
ІІІ фестывалю кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”
СКЛАД ЖУРЫ
абласнога конкурсу макетаў “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”
1.Клімовіч Алена Віктараўна – начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, старшыня журы Конкурсу;
2. Мальцава Лідзія Васільеўна – дырэктар ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, намеснік старшыні журы Конкурсу;
- Аўчынікаў Аляксандр Фёдаравіч – метадыст ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”;
- Жук-Куніцкая Ірына Юр’еўна – галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама;
- Кітурка Юрый Віктаравіч – дырэктар УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”;
- Коханава Аксана Мікалаеўна – галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама;
- Кучынская Алена Віктараўна – загадчык аддзела краязнаўства ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”;
- Пасюта Наталля Іосіфаўна – галоўны спецыяліст аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама;
- Сцяпанава Галіна Аляксандраўна – загадчык аддзела бібліятэказнаўства ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, сакратар журы.
Дадатак 4
да Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення
ІІІ фестывалю кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”
ЗАЯЎКА
на ўдзел у абласном конкурсе макетаў “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”
Намінацыя:
Назва архітэктурнага помніка і яго месцазнаходжанне:
Выкарыстаная тэхніка і матэрыял:_____________________
Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка Конкурсу ці кіраўніка аўтарскага калектыву:
Дата нараджэння, узрост (поўных гадоў)
Месца работы (пасада), вучобы (факультэт, курс, клас):
Хатні адрас:
Тэлефон:
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённага конкурсу
“На лепшую самаробную кнігу”
да 550-годдзя святкавання Астраўца
«Ёсць край на зямлі – Астравец»
- Мэты і задачы Конкурсу
Раённы конкурс “На лепшую самаробную кнігу” (далей – Конкурс) праводзіцца ў межах культурных мерапрыемстваў да 550-годдзя святкавання Астраўца.
Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі кнігі і чытання праз творчасць і фантазію; развіцця і падтрымкі навыкаў асоб, якія захапляюцца літаратурна-мастацкай творчасцю і выяўленчым мастацтвам; стымулявання і стварэння ўмоў для рэалізацыі творчай актыўнасці сярод насельніцтва Астравеччыны.
- Парадак і ўмовы правядзення Конкурсу
2.1.Заснавальнікі Конкурсу: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама і ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка ”.
2.2. Конкурс разлічаны на тэрмін з 9 красавіка да 10 жніўня 2018 года.
2.3. Удзельнікам Конкурсу можа быць любы жыхар Астравецкага раёна, ці аўтарскі калектыў.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі творчых работ:
- арыгінальнасць ідэі;
- граматнасць (дакладнасць) зместу кнігі;
- наяўнасць ілюстрацый;
- разнастайнасць тэхнікі выканання і выкарыстаных для афармлення матэрыялаў;
- Патрабаванні да конкурсных работ:
- кніга павінна быць выканана сваімі рукамі;
- конкурсныя работы афармляюцца на рускай і беларускай мовах;
— фармат кнігі – не менш А4, абавязкова павінны быць вокладка, тытульны ліст, змест; колькасць старонак не абмежавана;
— творчыя работы могуць быць выкананы ў любой тэхніцы з прымяненнем любога матэрыялу: дрэва, саломкі, скуры і г.д.;
— удзельнічаць у Конкурсе не могуць кнігі ў канцылярскіх папках, фотаальбомах з файламі, сшытках і г.д.
2.5. Разам з конкурснай работай накіроўваюцца звесткі пра аўтара (прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, месца вучобы (клас) ці месца працы (пасада), месца пражывання, кантактныя тэлефоны), ці аўтарскі калектыў.
2.6. Творчыя работы, якія не адпавядаюць умовам Конкурсу, журы не разглядае.
2.7. Матэрыялы прымаюцца да 10 жніўня 2018 года па адрасе: 231201 г.Астравец, вул. Набярэжная, 6. ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” (з паметкай “На конкурс”).
2.8.Прэзентацыя калекцыі самаробных кніг, сфарміраваная з лепшых работ, адбудзецца падчас святкавання 550-годдзя Астраўца.
2.9. Фотаздымкі лепшых работ будуць размешчаны на сайце ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” (www.ost-kult.grodno.by).
2.10. Конкурсныя работы аўтарам не вяртаюцца (будуць выкарыстоўвацца ў якасці выставачнага матэрыялу падчас мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю кнігі і чытання, краязнаўчай дзейнасці, а таксама да юбілеяў пісьменнікаў, дзеячаў культуры і г.д.).
- Падвядзенне вынікаў Конкурсу.
3.1. Вынікі Конкурсу падводзяцца да 20 жніўня 2018 года на пасяджэнні журы і афармляюцца пратаколам. Спіс пераможцаў Конкурсу будзе размешчаны на сайце ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” (www.ost-kult.grodno.by).
3.2. Па выніках Конкурсу журы вызначае колькасць пераможцаў: “Гран-пры” — адно, першае месца – адно, другіх месцы – два, трэціх месцы – тры.
3.3. Рашэнне, прынятае журы, з’яўляецца канчатковым. Максімальныя адзнакі па Конкурсу – 5 балаў. Пасля выстаўлення адзнак удзельнікам прысвойваюцца балы і заносяцца ў пратакол журы.
3.4. Журы Конкурса мае права не прысуджаць тое ці іншае месца. Арганізацыйны камітэт мае права адзначыць спецыяльнымі дыпломамі і прызамі удзельніуаў Конкурсу за асаблівыя творчыя дасягненні. Журы мае права ўнесці змяненні ў прарадак узнагароджання ў межах зацверджанага каштарысу ці за спонсарскія сродкі.
3.5. Удзельнік Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі ўдзельніка конкурсу ў рамках.
3.6. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас святкавання 550-годдзя Астраўца (25 жніўня 2018 года, г. Астравец)
- Крыніцы фінансавання Конкурсу
4.1. Фінансаванне ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, прадугледжаных на правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама на 2018 год.
4.2. Пераможцы Конкурсу па рашэнню журы ўзнагароджваюцца дыпломамі адпаведных ступеняў ( “Гран-пры”, І, ІІІ,ІІІ ступені ) у рамках і прызамі:
-за “Гран-пры” – прыз коштам да 6 базавых велічынь,
-за І месца — прыз коштам да 5 базавых велічынь,
-за кожнае ІІ месца — прыз коштам да 4 базавых велічынь ( два пызы),
-за кожнае ІІІ месца — прыз коштам да 3 базавых велічынь (тры прызы)
4.3. На фінансаванне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні конкурса могуць прыцягвацца сродкі з іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі
Астравецкага райвыканкама
Н. У. Сянюць