Лiпень
19
На скамейке летним днём, книжку в руки мы берём
17 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі чытальная зала “На скамейке летним днём, книжку в руки мы берём” “пераехала” ў парк.
Добрае надвор’е паспрыяла стварэнню адпаведнай атмасферы для чытання. Школьнікі з радасцю чыталі праграмныя творы, прадстаўнікі старэйшага пакалення гарталі часопісы і газеты па вырошчванні садавіны і агародніны. Маладыя жанчыны цікавіліся дэтэктывамі і жаночымі раманамі. Бібліятэкар Вольга Багдановіч давала парады, дапамагала выбраць неабходныя выданні.