Жнiвень
6
Колёса поезда стучат…
Дзень работнікаў чыгункі – знакавая падзея. Не забыліся аб прафесійным свяце і ў Астравецкай раённай бібліятэцы.
Супрацоўнікі бібліятэкі правялі ў гарадскім скверы чарговы літфэст “Колёса поезда стучат…”. Усім прысутным была прапанавана віктарына “Хочу всё знать о железной дороге”, была падрыхтавана выстава “Железная дорога – вечное движение, движение – это жизнь”. У гэты дзень гучалі шчырыя словы падзякі Астравецкім чыгуначнікам. Чыталі вершы, прысвечаныя чыгунцы і яе працаўнікам. Прыгадалі факты з гісторыі (як будавалася чыгунка, хто прымаў удзел у будаўніцтве, як выглядала чыгунка і вакзал некалькі дзесяцігоддзяў таму).