Жнiвень 6

Обо всем на свете в журнале и газете

5 жніўня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі прайшла хвілінка інфармацыі “Обо всем на свете в журнале и газете”.

Бібліятэкар Вольга Багдановіч падрыхтавала тэматычныя часопісы і газеты для школьнікаў. Падчас летніх канікул моладзь павінна адарвацца ад смартфонаў і прысвяціць час чытанню. Многіх зацікавілі перыядычныя выданні. Камусьці спадабаўся часопіс “Непоседа” і захапіла незвычайная вандроўка з галоўным героем. Аматары казак выбралі для сябе часопіс “3/9 царство”. Дзіўныя прыгоды, пераўвасабленні захапілі юных чытачоў. Аматары роднай мовы захапіліся часопісам “Вясёлка”, а аматары творчасці заглянулі ў “Лукошко идей”. Выстава часопісаў карысталася вялікім попытам у чытачоў.




Апублікавана 06.08.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий