Жнiвень
20
«Колькі колераў у лета?»
Пад такой яркай назвай прайшлло асарці цікавых фактаў ў Гудагайскай сельскай бібліятэцы.
Дзеці прышкольнага лагера наведалі бібліятэку і з задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у запланаваным мерапрыемстве. Расказалі, як правялі лета, адгадалі загадкі пра прыродныя летнія з’явы. Гульні ў «Фанты», «Знайдзі сваю пару», адказы на пытанні віктарыны і інш. падбадзёрылі дзятву. Актывісты, як водзіцца, пайшлі дадому з падарункамі ад бібліятэкара.