Верасень
1
Дзень ведаў
У Астравецкай раённай бібліятэцы ён насіў назву “Беларусь – край наш дарагі”
Акцыя “Першы ўрок з бібліятэкай горада” адкрыла новы навучальны год. Вучні 7-8 класаў адзінай у горадзе гімназіі мелі магчымасць пазнаёміцца з новай бібліятэкай, паслухаць экскурс з гісторыі культурнай спадчыны Беларусі. У праграме мерапрыемства было багата відэаматэрыялаў, а кніжная выстаўка “Квітней пад небам сінім, Беларусь!” прадстаўляла кнігі аб нашай краіне.