Верасень
3
На мове сэрцу зразумелай
3 верасня бібліятэкар Падольскай сельскай бібліятэкі Вера Іванаўна Малахвей наведала дзіцячы садок і прапанавала выхаванцам вусны часопіс “На мове сэрцу зразумелай”, прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства.
Бібліятэкар нагадала гісторыю гэтага свята на Беларусі, разам з децьмі прыгадалі беларускія прыказкі, прымаўкі, легенды, з задавальненнем знаёміліся з беларускімі народнымі казкамі, адгадвалі прапанаваныя загадкі, чыталі вершы на роднай мове П.Панчанкі, М.Танка, Я.Купалы, Н. Гілевіча і інш.