Верасень 13

Літаратурны звон Заходняй Беларусі

17  верасня – асаблівая дата для нашага грамадства. У гэты дзень беларусы адзначаць Дзень народнага адзінства. З гэтай нагоды ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з ветэранамі працы.

Змястоўная экскурсія па бібліятэцы ўразіла прысутных. Яны адзначылі, што бібліятэка значна змянілася ў лепшы бок. Затым запрошаныя накіраваліся ў чытальную залу бібліятэкі, дзе адбылося змястоўнае мерапрыемства. Прысутныя пагутарылі пра заходніх таленавітых аўтараў-землякоў. Прыгадалі творчасць Максіма Танка, Вацлава Ластоўскага, паглядзелі невялічкую прэзентацыю. Аматары слова маглі пазнаёміцца з выставай “Літаратурны звон Заходняй Беларусі”. Мерапрыемства атрымалася змястоўным, эмацыйным і вельмі карысным.




Апублікавана 13.09.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий