Верасень
13
Кто детских книжек не читал, друзей прекрасных не узнал
Кніга – сябар кожнага. У гэтым упэўнены бібліятэкар аграгарадка Міхалішкі.
11 верасня для юных чытачоў там быў арганізаваны кніжны лужок «Кто детских книжек не читал, друзей прекрасных не узнал». Зручна размясціўшыся на траве, дзеці маглі пагартаць любімыя кніжкі, пачытаць казкі і вершы. Пасля ўдзельнікам былі прапанаваны загадкі. Многія захацелі падзяліцца ўражаннямі ад прачытанага. Мерапрыемства атрымалася змястоўным і цікавым.