Верасень 17

У адзінстве народа – сіла дзяржавы

17 верасня краіна адзначае свята – Дзень народнага адзінства. Звярнулі ўвагу на гэту падзею і ў Падольскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар Вера Іванаўна Малахвей правяла для вучняў 9 класа інфармацыйную гадзіну “У адзінстве народа – сіла дзяржавы”.

Увага вучняў была звернута на важнасць зберажэння і захавання нашых сімвалаў, традыцый і гісторыі. Бібліятэкар заклікала падлеткаў быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы:  не нішчыць, не бурыць, а быць сапраўднай стваральнай сілай.

У працэсе мерапрыемства вучні задавалі пытанні, разважалі над важнасцю адзінства і згуртаванасцю.  Інфармацыйная гадзіна атрымалася жывой і інтэрактыўнай, а таксама дапамагла зразумець падлеткам важныя рэчы.

 




Апублікавана 17.09.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий