Верасень
17
Мая сінявокая Радзіма
Дзень народнага адзінства аб’ядноўвае людзей розных прафесій, заняткаў і роду дзейнасці.
У сельскай бібліятэцы аграгарадка Кямелішкі прайшоў конкурс-ілюстратар “Мая сінявокая Радзіма”. У ім прынялі ўдзел вучні мясцовай школы, а таксама пагранічнікі, якія разам з юнымі чытачамі малявалі вобраз сінявокай Бацькаўшчыны. Пагранічнікі расказалі дзецям пра важнасць патрыятызму ў жыцці, расказалі пра сутнасць сваёй працы, пажадалі быць дружнымі ў школьным калектыве, бо адзінства пачынаецца з малога. Мерапрыемства атрымалася насычаным, змястоўным і цікавым.