Верасень
20
Мой край, што дадзены лёсам
17 верасня бібліятэкар Гудагайскай сельскай бібліятэкі А.У. Кукаловіч сумесна са школай правялі краязнаўчую вандроўку «Мой край, што дадзены лёсам» да Дня народнага адзінства.
Дзеці разам з бібліятэкарам здзейснілі вандроўку па прыпынках. Першы прыпынак быў прысвечаны славутым продкам, выдатным пісьменнікам. На прыпынаках «Сімвалы», «Нацыянальнае адзенне беларусаў», «Нацыянальная кухня» удзельнікі адгадвалі віктарыны і загадкі па прыродзе Беларусі. Спыніліся і на прыпынках «Родная мова», гульня «Перакладчыкі», «Традыцыі», беларуская народная гульня «Маша». На працягу мерапрыемства гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў пра Беларусь, мову, Радзіму.