Верасень
21
Чыстае паветра
“Ахоўваць прыроду – значыць любіць”, пад такім дэвізам у Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Жывіца”. На гэты раз пагутарылі аб экалагічных праблемах, звязаных з забруджэннем паветра, якое насіла назву “Чыстае паветра”.
Удзельнікі пагарталі тэматычную літаратуру, падзяліліся звесткамі з іншых крыніц. Прыйшлі да высновы, што захаванне чысціні паветра – адна з найважнейшых задач нашага грамадства. Пасля бібліятэкар прапанавала юным эколагам адказаць на пытанні віктарыны. Аматары выяўленчага мастацтва малявалі найбольш важныя праблемы, а аматары слова – пісалі пасланне ў будучыню для нашчадкаў. Мерапрыемства атрымалася каларытным і насычаным, прынесла безліч прыемных эмоцый.