Верасень 27

Гаспадары зямлі сваёй

26 верасня ў Рытанскай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная гадзіна “Гаспадары зямлі сваёй”.

Удзельнікі мерапрыемства  мелі магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю сваіх аднавяскоўцаў, якія ў розных накірунках праславілі свой край.  Усе яны людзі працы, руплівыя гаспадары, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі справе. Бібліятэкар Ганна Якубцэвіч паказала фотаматэрыялы з “Астравецкай праўды” і іншых крыніц. Удзельнікі з цікавасцю слухалі аповед, задавалі пытанні. Галоўнай высновай мерапрыемства стала думка: беларусы спакон вякоў жылі дружна, славіліся працавітасцю і адданасцю сваёй краіне.




Апублікавана 27.09.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий