Кастрычнiк
1
Маршрут добрых спраў
Дзень пажылых людзей яшчэ раз звяртае ўвагу на нашых бабуль і дзядуль, а таксама адзінокіх і самотных людзей.
Напярэдадні свята Астравецкая раённая бібліятэка падрыхтавала дабрачынную акцыю “Маршрут добрых спраў”, прымеркаваную да Дня пажылога чалавека. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі наведалі Мацкевіч Марыю Віктараўну і Скробат Крыціну Іванаўну. Да жанчын супрацоўнікі бібліятэкі завіталі не з пустымі рукамі, а добра ўзброіўшыся партыяй добрай літаратуры. Жанчыны віталі гасцей. Візіт стаў прыемнай неспадзяванкай і прынёс вялікую колькасць прыемных эмоцый.