Кастрычнiк
4
Паштоўка для бабулі
У сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі прайшоў майстар-клас «Паштоўка для бабулі».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел маленькія чытачы. Разам з бібліятэкарам Вольгай Багдановіч яны стваралі паштоўкі для сваіх бабуль, дзядуль і суседзяў. Каляровыя паштоўкі ў той самы дзень знайшлі сваіх адрасатаў, а сумесная праца дапамагла дзецям яшчэ больш пасябраваць.