Нам года – не беда, коль душа молода
1 кастрычніка – дзень, які нагадвае кожнаму пра нашых бабуль і дзядуль. Дзень пажылых людзей дапамагае звярнуць увагу на праблемы старэйшага пакалення, атуліць людзей сталага ўзросту клопатам і любоўю.
У сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі таксама адзначылі гэты дзень. Юныя чытачы разам з бібліятэкарам наведалі пажылых людзей, пагутарылі з імі, падаравалі кветкі. Сустрэчы атрымаліся цёплыя і эмацыйныя, выклікалі прыемныя эмоцыі.
У бібліятэцы была арганізавана выстава «Нам года – не беда, коль душа молода».
Акрамя таго, людзі сталага ўзросту наведалі бібліятэку, дзе для іх была арганізавана гарбата і кава. Цёплыя ўспаміны, душэўныя песні, абмеркаванні літаратуры – усё гэта мела месца за агульным сталом. Мерапрыемства зблізіла прысутных, дапамагло адчуць сваю значнасць, на хвілінку забыцца пра бытавыя справы.
Дзень пажылых людзей – добрая нагода ўзгадаць пра адзінокіх і самотных людзей, дапамагчы ім. Галоўнае, каб гэтая дапамога была на працягу цэлага года.