Кастрычнiк 8

Фарбы восені

У Падольскай сельскай бібліятэцы 6 кастрычніка  прайшла экскурсія “Фарбы восені”, у якім прынялі ўдзел дзеці мясцовай школы.

Бібліятэкар Вера Малахвей пазнаёміла чытачоў з літаратурай  пра восень. Зборнікі вершаў, апавяданні, энцыклапедыі – усё гэта было прадстаўлена на выставе літаратуры. Пасля ўдзельнікі мерапрыемства разам з бібліятэкарам     здзейснілі  невялічкую экскурсію, наведалі лес, палюбаваліся кастрычніцкімі фарбамі, пагутарылі пра дрэвы, якія там растуць. Мерапрыемства пакінула шмат прыемных эмоцый, а сонечнае надвор’е  падаравала цудоўны настрой.




Апублікавана 08.10.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий