Кастрычнiк 25

Восеньскі настрой

Восень – час прыгажосці і лёгкага суму. Аднак удзельнікам аматарскага аб’яднання “Жывіца” Альхоўскай сельскай бібліятэкі няма калі сумаваць. Разам з бібліятэкарам Заруба Юліяй яны правялі ўрок экалогіі “Восеньскі настрой”.

Удзельнікаў парадаваў той факт, што занятак прайшоў на прыродзе. Дзяўчаты сплялі цудоўныя восеньскія вяночкі, хлопцы падрыхтавалі малюнкі прыроды. Усе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў ролі фатографа. У аб’ектыў юных эколагаў траплялі навакольныя краявіды, рака, лісце, дрэвы. Мерапрыемства прынесла шмат цудоўных эмоцый і падаравала добры настрой, а еднасць з прыродай дала магчымасць адчуць гармонію.




Апублікавана 25.10.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий