Лiстапад
8
Зямлі маёй мінулы лёс
7 лістапада Беларусь адзначае свята, якое на працягу многіх дзесяцігоддзяў было галоўным у краіне. Усё далей і далей мы аддаляемся ад гэтай гістарычнай падзеі, але гэта наша гісторыя, гісторыя нашай Радзімы. Гэта сведчанне таго, што мінулае забываць нельга.
Таму з гэтай нагоды бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі правяла для дзяцей інфармацыйную гадзіну “Зямлі маёй мінулы лёс”, з мэтай азнаямлення маладога пакалення з падзеямі, якія праходзілі ў 1917 годзе.
У канцы мерапрыемства прайшоў агляд кніг “Зямлі маёй мінулы лёс”. Дзякуючы падабранай літаратуры, кожны чытач меў магчымасць глыбей зазірнуць у гісторыю, акунуцца ў атмасферу таго часу.