Лiстапад
8
Дорыць восень цуды
6 лістапада бібліятэкар Палушскай сельскай бібліятэкі-клуба правяла для дзяцей гульнёвую праграму «Дорыць восень цуды».
У конкурснай восеньскай праграме ўдзельнічалі 2 каманды дзяцей. Яны спявалі песні з мультфільмаў, складалі восеньскую мазаіку, збіралі ўраджай на хуткасць. А таксама бібліятэкар Наталля Баран падрыхтавала для іх віктарыну «Восеньскі калейдаскоп», у якой удзельнікі паспыталі свае сілы і хуткасць. Была аформлена выстава «Дорыць восень цуды». Дзеці атрымалі зарад энергіі і пазітыву на ўвесь дзень.