І з Радзімай нітачка век не абрываецца
Астравеччына нарадзіла і ўзгадавала безліч талентаў. Адным з такіх выбідных людзей з’яўляецца Станіслаў Валодзька. Яго радкі кранаюць сэрца не толькі землякоў, але кожнага, каму трапяць у рукі яго вершы. У невялікай вёсцы Падольцы 65 год таму нарадзіўся майстар слова.
З гэтай нагоды бібліятэкар Падольскай сельскай бібліятэкі Малахвей Вера Іванаўна правяла ў бібліятэцы, затым у сваёй школе літаратурны вечар “І з Радзімай нітачка век не абрываецца”, прысвечаны 65-годдзю Станіслава Валодзькі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў. Там гучалі вершы земляка, прыводзіліся біяграфічныя звесткі, а пасля прайшло кароткае абмеркаванне пачутага. Да юбілею была падрыхтавана кніжная паліца “Заўжды бярог я ў сэрцы мару…”. З выставай змаглі пазнаёміцца ўсе жадаючыя.