Лiстапад 15

Візіт дабра “Акружым клопатам і ўвагай”

Пажылым людзям вельмі патрэбна падтрымка і клопат. Асабліва жыхарам аддаленых населеных пунктаў.

Супрацоўнікі Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі і клуба наведалі вёскі Легаўцы і Падваранцы з візітам дабра “Акружым клопатам і ўвагай”. Там іх цёпла павіталі мясцовыя жыхары. Такое наведванне стала сапраўдным святам для вяскоўцаў. Супрацоўнікі клуба спявалі песні, а бібліятэкар прапанавала порцыю добрай літаратуры. Мясцовыя жыхары актыўна ўключаліся ў праграму, спявалі, цікавіліся новай літаратурай. Нават халоднае надвор’е не змагло сапсаваць настрой удзельнікам мерапрыемства. Візіт падараваў вяскоўцам шмат прыемных уражанняў.




Апублікавана 15.11.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий