Лiстапад 15

Паэт з беларускай душой

Паэзія – незвычайны свет пачуццяў і перажыванняў, паэт – чалавек, які асабліва адчувае гэты свет. Такім чалавекам з’яўляецца  і наш зямляк Станіслаў Валодзька, які адзначае свой 65 дзень нараджэння.

З гэтай нагоды супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі наведалі гімназію №1 горада Астраўца і падрыхтавалі  для вучняў 11 класаў творчы вечар «Паэт з беларускай душой». У пачатку мерапрыемства на экране дэманстраваліся слайды з краявідамі куткоў нашай мясцовасці. Затым бібліятэкары зачыталі вершаваныя радкі, якія належылі паэту. Вершы  Станіслава Валодзькі ўдумлівыя і шчымлівыя. Кожны кранае душу, прымушае прыпыніцца, задумацца, заўважыць жыццёвую прыгажосць. Складана паверыць, што гэтыя шэдэўры належаць нашаму рупліваму і творчаму земляку. У гэты дзень гучалі найлепшыя вершы аўтара, з вялікай цікавасцю вучні слухалі таксама і аповед пра біяграфічныя звесткі. Было бачна, што творчасць Станіслава Валодзькі змагла ўскалыхнуць душы навучэнцаў, а ў гэтым  і ёсць галоўная мэта любой творчасці.

 

 




Апублікавана 15.11.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий