Лiстапад 26

Акцыя “Я– валанцёр”

Спачуванне і дапамога – вось два галоўныя кіты, на якіх трымаецца наша грамадства. Вакол нас так шмат людзей, якім патрэбна падтрымка і дапамога.

На чарговым пасяджэнні аматарскага  аб’яднання “Добрае сэрца” стартавала акцыя “Я – валанцёр”. Удзельнікі аб’яднання пры Варнянскай сельскай бібліятэцы аформілі стэнд “10 прычын стаць валанцёрам”, а пасля пагутарылі пра важнасць гэтага высакароднага занятку ў нашым жыцці. Бібліятэкар Алена Багдановіч прадэманстравала фільм “Я – волонтёр: истории неравнодушных”.  Мерапрыемства аказала ўплыў на кожнага члена аб’яднання, актывізавала жаданне дапамагаць людзям, якія гэтага патрабуюць.




Апублікавана 26.11.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий