Лiстапад 26

Беларусь учора, сёння, заўтра

Год народнага адзінства – час згуртавання беларускага грамадства. 25 лістапада бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі Астравецкай раённай бібліятэкі наведалі гімназію №1 горада Астраўца і правялі гістарычную замалёўку “Беларусь учора, сёння, заўтра”. На мерапрыемстве сабраліся вучні 9 класаў, якія толькі ўступаюць у дарослае жыццё, фарміруюць правільныя погляды і арыенціры.

Безліч беларускіх вершаў, конкурсаў, апытанняў дапамагло лепш спазнаць сваю краіну, яе традыцыі і гісторыю. Вучні ўзнаўлялі прыказкі, перакладалі словы з рускай на беларускую мову, прыгадвалі славутых беларускіх дзеячаў, адгадвалі загадкі. Моладзь актыўна ўключалася ў абмеркаванне, адказвалі на пытанні, спрачаліся. Такія жывыя зносіны дапамаглі стаць бліжэй адзін да аднаго, з’яднацца, пасябраваць, а таксама даведацца шмат новай і цікавай інфармацыі.

Мерапрыемства дапамагло юным грамадзянам яшчэ раз задумацца над важнасцю адзінства ў сям’і, класе, школе і роднай краіне.




Апублікавана 26.11.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий