Снежань
1
СПИД – не вина, а беда
1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Вольга Багдановіч наведала мясцовую школу і правяла тэматычную гадзіну для вучняў 8-10 класаў “СПИД – не вина, а беда”, мэта якой – прыцягнуць увагу да праблемы ВІЧ-інфекцыі і СНІДу, данесці да кожнага правільную і поўную інфармацыю аб гэтай хваробе, дапамагчы абараніць сябе і сваіх блізкіх.
Бібліятэкар расказала пра спосабы перадачы СНІДу, характарыстыкі гэтага захворвання. Для мерапрыемства былі падрыхтаваны інфармацыйныя буклеты і памяткі, якія змяшчаюць важную інфармацыю аб смяротным вірусе, яго прыкметы, шляхі перадачы і прафілактыка.