Снежань 2

Выбіраем жыццё без СНІДу

Да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу 1 снежня ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя-перасцярога “Выбіраем жыццё без СНІДу”.

Удзельнікі даведаліся, у чым розніца паміж словамі “ВІЧ” і “СНІД”, аб шляхах перадачы ВІЧ-інфекцыі, метадах прафілактыкі. На працягу дня для наведвальнікаў бібліятэкі дэманстравалася электронная прэзентацыя “Выбіраем жыццё без СНІДу”. Бібліёграфам была падрыхтавана кніжная выстава “Я выбираю жизнь!”

У рамках правядзення Дня па прафілактыцы СНІДу працавала выстава   малюнкаў  дзяцей з дзіцячай школы мастацтваў.

 

 




Апублікавана 02.12.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий