Спяшайцеся дзень пачаць з дабра
3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэты дзень адзначаны ў календарах усяго свету, каб прыцягнуць увагу да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта добрая нагода ўдзяліць увагу гэтым людзям, паказаць, што яны не адны са сваёй бядой, а побач жывуць неабыякавыя людзі, да якіх можна звярнуцца па дапамогу і падтрымку.
У гэты дзень бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Вольга Багдановіч наведала аддзяленне сястрынскага догляду Міхалішкаўскай бальніцы і правяла з інвалідамі ўрок дабрыні “Спяшайцеся дзень пачаць з дабра”. Ім былі прапанаваны кніжныя выданні і перыёдыка з улікам уласных інтарэсаў, захапленняў і літаратурных пераваг.
Людзям, якія маюць абмежаванні здароўя, часта не хапае элементарнай увагі і зносін, таму ўсе былі рады сустрэчы, аб чым сведчыў сардэчны прыём і добры настрой.