Снежань 6

Страхоўкі няма

У Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя “Страхоўкі няма”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам.

Для школьнікаў была праведзена гутарка аб прафілактыцы захворвання. Бібліятэкар падрыхтавала тэматычныя буклеты, а таксама выстава літаратуры “СНІД – пагроза чалавецтву”.  Вучні мясцовай школы накіраваліся ў грамадскія месцы і раздалі памяткі аб прафілактыцы СНІДу. Мерапрыемства атрымалася інфарматыўным і карысным.




Апублікавана 06.12.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий