Снежань 6

Наша хата – уцехамі багата

Бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі сумесна з клубнымі работнікамі і ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Вянок” падрыхтавалі фальклорныяя пасядзелкі “Наша хата – уцехамі багата”. Спачатку да іх завітаў герой беларускіх казак – Дзед Барадзед. Разам з ім успомнілі і пазнаёміліся з новымі заклічкамі, лічылкамі, прыказкамі і прымаўкамі, навучыліся праз гульню “Груша” вітацца, як гэта рабілі ў далёкім мінулым, перадавалі клубок пажаданняў. У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі салодкія падарункі.

Дзякуючы дадзенаму мерапрыемству ў дзяцей з’явілася цікавасць да беларускага фальклору. Усе атрымалі станоўчыя эмоцыі, праяўлялі добразычлівыя адносіны да ўсіх удзельнікаў, стараліся размаўляць на беларускай мове.





Апублікавана 06.12.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий