Снежань 10

Нязгасная зорка паэта

Максім Багдановіч зорка першай велічыні на небасхіле беларускай літаратуры. Нягледзячы на кароткае жыццё, Максім Адамавіч здолеў зрабіць вялікі ўклад у развіццё беларускай паэзіі. Яго санеты, трыялеты да гэтага часу прыцягваюць увагу чытачоў.

9 снежня –  асаблівы дзень. Дзень, калі Максім Багдановіч прыйшоў у гэты свет. Не абышлі 130-годдзе паэта і ў Астравецкай раённай бібліятэцы. Тут прайшоў музычна-паэтычны вернісаж “Нязгасная зорка паэта”. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання з захапленнем апавядалі пра жыццёвы і творчы шлях класіка, цытавалі радкі вядомых твораў. Падлеткі СШ №3 г. Астраўца  маглі пазнаёміцца з прэзентацыяй, здзейсніць невялікі экскурс у гісторыю.

Зорка Максіма Багдановіча ўзышла і ззяе да гэтага часу, бо ён жывы ў сваіх творах.

 




Апублікавана 10.12.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий