Снежань 17

I зорка гарыць, i не вяне вянок…

“I зорка гарыць, i не вяне вянок…” пад такой назвай 15 снежня  ў Мiхалiшкаўскай сельскай бiблiятэцы прайшоў літаратурна-паэтычны вернісаж, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, беларускага паэта, літаратуразнаўцы, жыццё і творчасць якога да сённяшняга часу з’яўляецца загадкай.

У ходзе мерапрыемства дзецi мелі магчымасць паспрабаваць свае сілы ў конкурсе чытальнікаў вершаў паэта, пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам славутага песняра.

 




Апублікавана 17.12.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий