Снежань 20

Дзень здароўя

18 снежня бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі наведала мясцовую школу і правяла  дзень здароўя “Здоровье в порядке, спасибо зарядке”.

Бібліятэкар расказала аб карысці ранішняй зарадкі, аб правілах асабістай гігіены, здаровым харчаванні і рэжыме дня, аб важнасці заняткаў спортам, гульні на свежым паветры. Бо здароўе шмат у чым залежыць ад самога чалавека, ад яго ладу жыцця. Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні, з задавальненнем рабілі зарадку, збіралі мазаіку, таксама былі прапанаваны кнігі для чытання пра здароўе. У канцы мерапрыемства былі раздадзены памяткі.

 

 




Апублікавана 20.12.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий