Снежань
30
Акружым клопатам і ўвагай
Людзі сталага ўзросту – тая катэгорыя, якая патрабуе клопату і ўвагі. Асабліва важна акружыць іх увагай падчас зімовых свят.
30 снежня Міхалішкаўская сельская бібліятэка сумесна з аддзелам культуры наведалі аддаленую вёску зоны абслугоўвання Сарочча з акцыяй “Акружым клопатам і ўвагай”. Для жыхароў была падрыхтавана цікавая праграма з песнямі і віншаваннямі. Жыхароў павітаў сапраўдны Дзед Мароз са Снягуркай, якія пачаставалі ўдзельнікаў сустрэчы салодкімі ласункамі. Мясцовыя жыхары з радасцю віталі гасцей. Мерапрыемства выклікала безліч прыемных эмоцый.