Студзень 18

Да дабра праз слова

15 студзеня ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў вечар духоўнасці “Да дабра праз слова”.

У рамках Сусветнага Дня рэлігіі, які адзначаўся 17 студзеня, бібліятэкар сабрала прадстаўнікоў некалькіх канфесій – каталікоў, праваслаўных. Быў сярод іх і прадстаўнік старавераў.   На вечары вялася дыскусія аб ролі рэлігіі ў сучасным свеце і сям’і. А затым бібліятэкар прпанавала бібліяграфічны агляд духоўнай тэматыкі.




Апублікавана 18.01.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий