Студзень
18
Актыўнае даўгалецце
18 студзеня ў Астравецкай раённай бібліятэцы адбылося пасяджэнне “Актыўнага даўгалецця”.
На сустрэчы разглядаліся дзве тэмы. Першая, актуальная зараз – дыялогавая пляцоўка па абмяркаванню праекта новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З гэтым пытаннем да прысутных звярнуўся дэпутат парламента Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу 7-га склікання В.З. Свіла.
Другое пытанне тычылася багацця дыялектаў роднай беларускай мовы, аб якім быў складзены відэаролік, лаурэт 2 ступені рэспуліканскага конкурсу ў намінацыі “Мова зямлі маёй”. Аб стварэнні гэтага відэарэсурса расказала метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Г.І. Францкевіч.