Студзень
25
Старт праекта “Я +Ты=Беларусь”
24 студзеня адбылася першая сустрэча ў рамках праекта па патрыятычнаму выхаванню “Я +Ты=Беларусь”, які пачаў працаваць у Астравецкай дзіцячай бібліятэцы ў Год гістарычнай памяці.
Удзельнікамі праекта сталі вучні 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Астраўца”. Для іх быў падрыхтаваны патрыятычны ўрок “Мой родны кут, зямля мая”, прыўрочаны да Году гістарычнай памяці. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў размове пра наш родны край, слухалі цікавыя факты пра Беларусь і нашу Астравеччыну.