Люты
7
Вада, балота, жыццё
У Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Жывіца”.
Бібліятэкар Юлія Заруба правяла ўрок экалогіі “Вада, балота, жыццё”. На гэты раз пагаварылі пра значнасць і важнасць балот. Былі прыгаданы факты пра балота і яго насельнікаў. Пагутарылі і пра важнасць зберажэння і захавання балот. Пасля ўдзельнікі зляпілі Балотніцу – казачную гераіню, якая жыве ў балоце. Падчас урока праводзіліся гульні, віктарыны і конкурсы. Мерапрыемства атрымалася цікавым і запамінальным.