Люты
9
Дети тоже воевали
9 лютага ў Мальскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-патрыятычная гадзіна “Дети тоже воевали” да Дня юнага героя-антыфашыста.
Бібліятэкар расказала пра адважных хлопчыкаў і дзяўчынак: Марата Казея, Зіну Партнову, Лёню Голікава, якія ваявалі і змагаліся побач з дарослымі. Яны загінулі, выконваючы свой грамадзянскі абавязак, але не скарыліся. Слухачы былі ўражаны подзвігам сваіх аднагодкаў, задавалі пытанні і ўдзельнічалі ў абмеркаванні, а таксама зачытвалі вершы. Мерапрыемства аказала ўплыў на ўсіх прысутных. Гэта асабліва актуальна зараз, у Год гістарычнай памяці.