Маленькие герои большой войны
Імгненні Вялікай Айчыннай вайны да гэтага часу адгукаюцца болем у нашых сэрцах. На той вайне загінула безліч людзей, былі сярод іх і людзі сталага веку, і дзеці.
Аб маленькіх героях, якія не пашкадавалі сваіх жыццяў дзеля свабоды, пагаварылі 10 лютага ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі. У рамках інтэрактыўнага праекта “Памяць аб мінулым для будучых пакаленняў” па патрыятычнаму выхаванню ў Год гістарычнай памяці для вучняў 1-3 класаў было арганізавана мерапрыемства “Маленькие герои большой войны”. Бібліятэкар Вольга Багдановіч спачатку коратка расказала аб пачатку вайны, аб змаганні людзей за свабоду. Пасля ўзгадала імёны юных герояў, трагічныя і гераічныя этапы іх жыцця. Бібліятэкар звярнула ўвагу, што дзеці ваенных гадоў былі дарослымі не па гадах. Штодня яны сустракаліся тварам у твар са смерцю, разбурэннем, калецтвам. Гэтыя карціны выхавалі ў юнаках і дзяўчатах сапраўдны гераізм.
Вучні з цікавасцю слухалі аповед, задавалі пытанні. Дзеці пагарталі кнігі “Дети-герои”, “Мы с Санькам у тыле ворага”, “Ніколі не забудзем”, у якія ўвайшлі апавяданні пра гераічны подзвіг дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Новая для іх і невядомая старонка гісторыі зацікавіла кожнага, прымусіла задумацца над цаною мірнага неба над галавой.