Люты 11

Твае кніжкі па-беларуску

Бібліятэкар філіяла Варнянскай сельскай бібліятэкі прапанавала актыўным чытачам паўдзельнічаць у віктарыне “Твае кніжкі па-беларуску”.

Асноўная задача мерапрыемства —  выклікаць цікавасць да вывучэння і захавання роднай мовы, выхаваць павагу да культуры і традыцый свайго народа. Прайшло бліц-апытанне “Яе Вялікасць – родная мова” на веданне прыказак, крылатых выразаў. Удзельнікі  змаглі адказаць на пытанні з дапамогай кніг,  атрымалі салодкія прызы.




Апублікавана 11.02.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий