Люты 14

Валянцінка-закладка для любімай кнігі

Каханне – самае прыгожае пачуццё. Пра гэта прыгадалі ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі напярэдадні Дня закаханых. Вольга Багдановіч прапанавала маленькім удзельнікам мерапрыемства падрыхтаваць валянцінкі.

Аднак прызнаваліся ў любові юныя чытачы не людзям, а любімым кнігам. Быў праведзены цікавы і займальны майстар-клас “Валянцінка-закладка для любімай кнігі”. З вялікімі імпэтам школьнікі стваралі паштоўкі-закладкі, якія пасля пасяліліся ў іх школьных падручніках. У канцы мерапрыемства дзеці зрабілі і падаравалі паштоўкі адзін аднаму. Мерапрыемства атрымалася творчым, захапляльным і вельмі карысным.

 




Апублікавана 14.02.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий