Люты
16
Афганистан: горячие секунды жизни
Афганістан – сумная старонка ў гісторыі. Тыя падзеі да гэтага часу болем адгукаюцца ў сэрцах нашчадкаў.
У рамках інтэрактыўнага праекта “Памяць аб мінулым для будучых пакаленняў” па патрыятычнаму выхаванню ў Год гістарычнай памяці для вучняў мясцовай школы 16 лютага бібліятэкар філіяла Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Вольга Багдановіч правяла гадзіну мужнасці “Афганистан: горячие секунды жизни”. Бібліятэкар расказала пра асноўныя падзеі той вайны, прапанавала паслухаць ваенныя вершы. Былі ўзгаданы прозвішчы воінаў-землякоў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях таго часу. Мерапрыемства атрымалася насычаным новымі звесткамі, а таксама нагадала пра важнасць захавання міру.