Сакавiк 4

Дзеці-валанцёры

У філіяле “Варнянская сельская бібліятэка” паразважалі над сутнасцю  валанцёрскай справы. Вучні мясцовай школы паглядзелі відэа прэзентацыю “Дзеці-валанцёры”, пасля абмеркавалі. Бібліятэкар задавала пытанні. Для маленькіх карыстальнікаў бібліятэкі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Добрае сэрца” правялі гучныя чытанні “Дзеці чытаюць дзецям”.

Для ўсіх удзельнікаў былі падрыхтаваны буклеты “Делай добро – живи ярко!», у якіх апавядаецца  аб добраахвотніцкай дзейнасці валанцёрскага руху “Добрае сэрца”. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што валанцёрам можа стаць кожны. Галоўнае – жаданне і добрае сэрца.




Апублікавана 04.03.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий