Сакавiк
10
Кніга – лекар для душы
Правесці вольны час у кампаніі з добрай кнігай маюць магчымасць пастаяльцы аддзялення сястрынскага догляду Міхалішкаўскай бальніцы. Для іх прыход бібліятэкара заўсёды свята. І гэты раз не стаў выключэннем.
Бібліятэкар Вольга Аляксандраўна завітала з акцыяй “Кніга – лекар для душы”. Яна прапанавала сваім чытачам мастацкія кнігі і часопісы.